Павел Рыгоравіч Казлоўскі
Павел Рыгоравіч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (16) снежня 1911 ці 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1996 ці 1996[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Павел Рыгоравіч Казлоўскі (3 (16) снежня 1911, Санкт-Пецярбург — 19 снежня 1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1974).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 1941 года вучыўся ў Віленскім універсітэце, працаваў рэпетытарам і сакратаром у адваката ў Вільні. У Вялікую Айчынную вайну ў партызанах у Вілейскай вобласці. З 1944 года ў Пракуратуры БССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1960 годзе. У 1957—1986 гадах у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Навуковыя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў гісторыю сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі XVII—XVIII ст. Аўтар прац па крыніцазнаўстве і дэмаграфіі беларускай вёскі. Член аўтарскага калектыву «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), адзін з рэдактараў і складальнікаў серыі зборнікаў дакументаў «Інвентары магнацкіх уладанняў Беларусі XVII—XVIII стст.» («Маёнтак Смаргонь», 1977, «Маёнтак Цімкавічы», 1982). Адзначыў высокую культуру гаспадарання на беларускай вёсцы ў XVII—XVIII ст., што не саступала ўзроўню суседніх краін. Аспрэчыў памылковыя і тэндэнцыйныя меркаванні аб заняпадзе сельскай гаспадаркі Беларусі напярэдадні далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Адзін з перакладчыкаў на беларускую мову кнігі «Літоўская гаспадыня» (1993).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Крестьяне Белоруссии во второй половине XVII—XVIII в. Мн., 1969;
- Struktura własności ziemskiej i faktycznego posiadania ziemi w zachodniej i środkowej Białorusi w drugiej połowie XVIII w. // Roczniki dziejoów społecznych i gospodarczych. Poznań, 1972. T. 33;
- Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974;
- Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII — первой половине XIX в. Мн., 1982;
- Пусть знают и помнят потомки: Браславщина в 1941—1944 гг. Мн., 1994 (разам з П. Сырмахам);
- Отраслевая структура сельского хозяйства в поместьях Белоруссии во второй половине XVIII в. // Проблемы аграрной истории (с древнейших времен до XVIII в.). Мн., 1978. Ч. 1;
- Опыт ведения сельского хозяйства Белоруссии второй половины XVIII в., отраженный в инструкциях и распоряжениях магнатов // Из исторического опыта сельского хозяйства СССР. М., 1969;
- Мелиорация Полесья в досоветский период // Проблемы Полесья. Мн., 1978. Вып. 5.
Зноскі
- ↑ а б Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 16 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казлоўскі Павел Рыгоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны